пятница, 23 сентября 2011 г.


Абавязкова трэба дзейнічаць, бо паміж "шчасьцем сінтэтычным" і сапраўдным, пачуцьцё якога ўзьнікае пасьля дасягненьня мэтаў, няма розьніцы. Ці купіце вы новы
BMW, ці, як і раней, паедзіце на тралейбусе № 8 - усё адно маеце быць аднолькава шчасьлівымі. Ня верыце? Точыць чарвяк сумневу?

Тады абавязкова паглядзіце лекцыю Дэна Гілберта!


вторник, 19 июля 2011 г.

Крычаў – Мельбурн: шлях бізнэсоўца і філантропа Сімхі Баеўскага

Сіднэй Баеўскі Маер ( рус. Симха Майер Баевский); 8 лютага 1878 – 5 верасьня 1934) уславіўся не толькі тым, што з эмігрантаў выбіўся ў самыя вядомыя аўстралійскія бізнэсоўцы, стварыўшы найбуйнейшую аўстралійскую гандлёвую сетку  Myer, але і  тым, што сваёй філантрапічнай дзейнасьцю выратаваў ад галоднай сьмерці тысячы сямей працоўных па ўсім Паўднёвым мацерыку.

Лёс Сімхі Баеўскага, які толькі ў сталым веку стане называцца Сідам, амаль нічым не адрозьніваўся ад лёсу той габрэйскай моладзі, якая бегла на пачатку ХХ ст. зь беларускіх губерняў за акіян. Прычыны новага Зыходу былі рознымі: ад эканамічных да рэлігійных, хоць адна зь іх – перасьлед па рэлінійна-нацыянальнай прыкмеце – стала хіба галоўнай.

Сімха Маер Баеўскі нарадзіўся ў 1878 г. у Крычаве Магілёўскай губерні ў межах рысы аселасьці ў сям’і талмудыста Эзекіля Баеўскага і Куны Дубруш, у дзявоцтве Шур.  Пачатковую адукацыю Сімха атрымаў у родным Крычаве, але ж замест талмудычнай “кар’еры” выбраў, а пазьней і пераняў, справу маці – гандаль тканінамі.

Справа Маера йшла ня дужа бойка, і ў беднаватым габрэйскім Крычаве ўсё больш і больш пачынаюць разгарацца кагальныя спрэчкі. Зрабіўшы выснову, што пракарміцца ў беларускай глыбінцы амаль не магчыма, у жніўні 1899 Баеўскі перыязджае ў Мельбурн да старэйшага брата Элькона(1875-1938), амаль не маючы грошай і практычна не ведаючы ангельскай.

Сіднэй, як пачаў сябе называць на ангельскі манэр юнак, і яго брат Элькон спачатку разам працавалі ў майстэрні па пашыву бялізны земляка Слуцкіна ў Фліндэрс Лэйн, але, маючы за мэту сваю справу, неўзабаве адкрылі невялікую лаўку тканін ў Бендыга. Справа з самага пачатку не заладзілася, таму малады прадпрымальнік вымушаны быў хадзіць з панчохамі і снуркамі ўласнае вытворчасьці з хаты ў хату, амаль як на Магілёўшчыне, прадаючы з рук свае тавары, расхвальваючы сваю прадукцыю тубыльцам больш жэстамі, чым ангельскай мовай.  

Хадзіць было нязручна, таму ашчадзіўшы грошай, Баеўскі-Маер купляе воз, на якім развозіць тавар па гарадах. Ідэя была цудоўнай, павысіўшы ККД прадпрыемства ў некалькі разоў. Заставалася толькі выбраць раён, дзе было меньш канкурэнтаў. У выніку браты пасяліліся ў Пэл Мэл, дзе гандаль  сапраўды пайшоў у гару. Маладыя эмігранты, назьбіраўшы патрэбную суму, тут адкрылі некалькі лавак, і хутка купілі збяднелую фірму Craig Williamson&Thomas.

У 1911, сур’ёзна стаўшы на ногі, Сімха з Крычава, ён жа Сіднэй Маер, купіў гандаль мануфактурнымі таварамі Wright&Neil на вуліцы Бурке побач з  Галоўным паштамтам, а ў 1914 г. у гэтым прэстыжным раёне быў завершаны і новы будынак, які адчыніў свае дзьверы пакупнікам.

Маючы відавочныя камэрцыйныя здольнасьці і аналітычны розум, Маер укладае праз некалькі год грошы ў куплю ў Бэлараце фабрык па вытворчасьці воўны, а праз 3 гады на пляцы перад Галоўпаштамтам Мельбурна зьяўляецца яшчэ адна крама.

Гэта быў пачатак гандлёвай сеткі Маера, акцыянернага таварыства, якое ў 1934 г. мела ў сваім фондзе  £2,500,000. Пасьля таго, як Сіднэй набыў ў Адэлаідзе фірму Marshall's Limited, ў кампаніі працавала ўжо 5300 чалавек, якія атрымлівалі медыцынскую дапамогу, харчаваньне за кошт фірмы, а таксама езьдзілі ў дом адпачынку на ўзьбярэжжы Dandenong Ranges. Для 1930-х гг. такія сацыяльныя навіны былі для Аўстраліі сапраўдным дзівоцтвам. Добра памятаючы налёгкія часы маладосьці ў Беларусі, цяжкую працу і голад першых год у эміграцыі, Маер пакляўся сабе, што любым коштам будзе дапамагаць простаму чалавеку. Выйшаўшы зь нізоў, бізнэсовец не стаў спускаць мільёны на рулетку, а, як і раней, працаваў з самага ранку да ночы, узваліўшы на сябе і груз адказнасьці за сваіх працоўных.

Паволі складвалася і асабістае жыцьцё ўвесь час занятага філантропа. Маер быў жанаты двойчы. Яго першы шлюб з Ганнай Флегельтаўб  (1868-1963) пратрываў 14 гадоў, а ў 1920 ён ажаніўся з Марджэры Байлё, якая перажыла яго, двух сыноў і дачок. Яго сын Кэн Маер, таксама філантроп,  стваральнік Victorian Arts Centre; старшыня Аўстралійскай вяшчальнай карпарацыі, аднойчы нават быў запрошаны на пасаду генерал-губернатара Аўстраліі.

У час Вялікай дэпрэсіі  1930-х Маер востра адчуў адказнасьць перад грамадой, якая дапамагла яму дамагчыся посьпеху і ўласнага дабрабыту. Замест таго, каб звольніць працаўнікоў сваіх крамаў, ён радыкальны панізіў заробак кіраўніцтву, уключаючы сябе самога.  На грамадскія працы для беспрацоўных Маер з уласнае кішэні даў 22,000 фунтаў. На Раство для 10,000 беспрацоўных Маер накрыў сьвяточны стол ў  Royal Exhibition Building, а для кожнага дзіцяці перадаў падарунак. Усе спробы крытыкі Маера з боку яго паплечнікаў натыкаліся на сьцяну: той хто галадаў у дзяцінстве, як правіла імкнецца не дапусьціць такога зноў, у тым ліку і ў дачыненьні да чужых дзяцей.

Некаторыя сябры і кампаньёны Маера баяліся, што бізнэс разьвіваецца занадта хутка, але кампанія квітнела і амаль бязбольна перажыла пэрыяд дэпрэсі. Сацыяльны экспэрымэнт Сіда-Сімхі Баеўскага атрымаўся. Тым не менш, нялёгкае жыцьцё, тытанічная праца і перагрузкі адбіліся нэгатыўным чынам на здароўі аўстралійскага філантропа.   5 верасьня 1934 Сіднэй Маер памёр ва ўзросьце 56.

Завяшчаньне Маера дасягнула £922,000, а на яго пахаваньні прысутнічаў цэлы натоўп людзей колькасьцю амаль у 100,000. Дабрыня гэтага “рускага” не была забыта людзьмі. Вельмі хутка сям’я і сябры набожчыка заснавалі Фонд Сіднэя Маера, які па сёньняшні дзень працягвае філантрапічную дзейнасьць, распачатую яго заснавальнікам.
Да гэтага часу, самай вядомай філантрапічнай акцыяй фонда было будаўніцтва  the Sidney Myer Music Bowl у Мельбурне ў 1958.

суббота, 21 мая 2011 г.

За исламизацию Европы! :)

«Мужчины являются попечителями женщин, потому что Аллах дал одним из них преимущество перед другими и потому что они расходуют из своего имущества. Праведные женщины покорны и хранят то, что положено хранить, в отсутствие мужей, благодаря заботе Аллаха. А тех женщин, непокорности которых вы опасаетесь, (сначала) увещевайте, (затем) избегайте на супружеском ложе и (наконец) побивайте. Если же они станут покорны вам, то не ищите пути против них». Сура «Женщины», аят 34.


воскресенье, 15 мая 2011 г.

бізнэс ёсьць бізнэс...


На сьвята 9 траўня давялося сутыкнуцца з супрацоўнікамі спэцслужбаў на турнікеце. Прайсьці празь яго мусілі ўсе ахвотныя пашпацыраваць пад сьцягам Перамогі.

Мяне затрымаў нейкі боўдзіла гадоў пад 40, у чорных акулярах, з самаробнай татуіроўкай на руцэ. На твары - самадавольства, адчуваньне ўласнай беспакаранасьці, адсутнасьць глыбокай думкі ці маральных перажываньняў. Унутр я так і не трапіў, бо мае нажніцы для паперы прымроіліся мясцовым рацарам плашча і кінжала зброяй масавай паразы.

Але я не пра тое. Прыдалося, што багацьце панскіх гарнітураў, залатых ланцугоў, крыжоў і прыпаркаваных непадалёк джыпаў - не ад бюджэтных заробкаў.

А ў купе з празнаньнем "былога" з Фрунзенскага, міжволі прыходжу да высновы, што нас кантралюе нейкая асаблівая каста дзяржаўных прадпрымальнікаў. І не вядома каму не спадабаліся мае нажніцы: перагоншчыку аўто ці ўладальніку салярыя...